19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўт МКС ушанаваў памяць загінулых на Майдане

Амерыканскі астранаўт Дуглас Вілак на МКС ушанаваў памяць загінулых у Кіеве.

Пра гэта кажа яго запіс у акаўнце ў «Твітэры».

Дуглас Вілак выклаў фатаграфію і выказаў спачуванні сем'ям загінулых на Еўрамайдане.

У многіх краінах свету людзі ўшанавалі памяць герояў. У Лондане больш за дзве тысячы актывістаў зрабілі жывы Ланцуг Гонару, а ўкраінская дыяспара ў Іспаніі правяла сімвалічную цэрымонію развітання з «Нябеснай сотняй».

Нагадаем, парламент Украіны ў суботу прыняў пастанову аб выкананнi міжнародных абавязацельстваў Украіны, якія тычацца вызвалення Юліі Цімашэнка. У гэты ж дзень экс-прэм'ер выйшла на свабоду і прыляцела з Харкава ў Кіеў.

Таксама ў суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках