19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр «Беркута»: Мы кіраваліся прысягай і выконвалі загад (Відэа)

42

Афіцэр спецпадраздзялення «Беркут», пакідаючы Кіеў па пастанове Вярхоўнай Рады Украіны, пагутарыў з журналістамі.

«Мы выконвалі загады таго кіраўніцтва, якому прысягалі. Я не лічу, што мы дзейнічалі супраць народа», - упэўнены афіцэр.

На пытанне, хто павінен адказаць за 100 загінулых чалавек, ён адказаў, што той жа, хто і за смерць супрацоўнікаў міліцыі. Таксама супрацоўнік «Беркута» распавёў, што на яго адрас былі пагрозы па тэлефоне.

У цэлым ён станоўча ставіцца да вываду спецпадраздзяленняў з Кіева.

Нагадаем, парламент Украіны ў суботу прыняў пастанову аб выкананнi міжнародных абавязацельстваў Украіны, якія тычацца вызвалення Юліі Цімашэнка. У гэты ж дзень экс-прэм'ер выйшла на свабоду і прыляцела з Харкава ў Кіеў.

Таксама ў суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках