19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кара-Мурза: Прапагандысты ведаюць каманду «Служы!» не горш сабакі

3
Уладзімір Кара-Мурза: Прапагандысты ведаюць каманду «Служы!» не горш сабакі

Дзмітрый Кісялёў заслужыў ордэн «За заслугі».

«Трупы складалі, як палены», - з гэтых слоў пачалася яго свежая праграма «Вести недели», прысвечаная Украіне. А далей было «кроў украінцаў на руках заходніх палітыкаў», «ва ўсім вінаваты Януковіч», хаця расейскія СМІ толькі што падтрымлівалі сілавы сцэнар, і «ён здрадзіў усіх: народ, партыю, міліцыю», піша расейскі журналіст Уладзімір Кара-Мурза на сайце выдання «Собеседник».

«Так, заслужыў Дзмітрый Кісялёў свой ордэн «За заслугі перад Айчынай IV ступені». Ён (і яшчэ некалькі «журналістаў», пра якіх ніжэй) не горш любога сабакі разумее каманду «Служы!» На маёй памяці гэта адзіны выпадак, калі чалавека ўзнагародзілі за канкрэтны выпуск тэлеперадачы. Не тыя «Вести недели», дзе Кісялёў хлусіў пра Майдан і заклікаў спальваць сэрцы геяў. А за тыя, у якіх назваў Віктара Шэндэровіча падонкам (хоць і са знакам пытання). Мабыць, праца Кісялёва ў разуменні Пуціна - ідэал.

Шэндэровіч - асабісты крытык прэзідэнта. Я памятаю, з якім выразам твару УУП вітаўся з Віцем ў студзені 2001 года, калі нашы з НТВ (Міткова, Парфёнаў, Сарокіна, Кісялёў) хадзілі ў Крэмль. Па яго вачах было відаць: ведае Шэндэровіча ў твар і памятае яму праграму «Куклы» пра дробку Цахеса. Вельмі шматзначнай была тая секунда іх поціскі рукі. Мяркуючы па ўсім, гэта глыбокае пачуццё «ўдзячнасці» да Шэндэровіча Пуцін пранёс праз усе гэтыя 13 гадоў. І вось прыйшоў час паквітацца! Кісялёў відавочна не адзін гэтую філіпіку складаў. І відавочна рэпеціраваў яе перад люстэркам. Хтосьці вельмі зацікаўлены (але не таленавіты) ставіў яму гэты нумар», - піша ён

А ўжо фільм «Біяхімія здрады» («Россия»), гэты брат-блізнюк «Анатоміі пратэсту», які нібыта выкрывае нашу апазіцыю - гэта наогул за мяжой дабра і зла. Аказалася, аўтар Канстанцін Сёмін (памятаю шок на ВГТРК, калі яго, студэнта з Урала, у 24 гады прызначылі кіраўніком карпункта ў ЗША) пабудаваў усё на кніжцы «Тайная вайна супраць Савецкай Расеі». Між тым яе даўно ўжо выкрылі як прапагандысцкую падробку сталінскіх часоў, нагадвае Уладзімір Кара-Мурза.

«Дарэчы, хачу для дапытлівых нагадаць, што на радыё «Свобода», былых і цяперашніх супрацоўнікаў якога Сёмін прыраўнаваў да ўласаўцаў, працавалі: гендырэктар НТВ Уладзімір Кулісцікаў, гендырэктар тэлеканала «Мир» Радзік Батыршын, кіраўнік службы інфармацыі «Звезды» Грыша Крычэўскі, кіраўнік службы інфармацыі РЕН ТВ Міхаіл Фралоў. Думаю, у іх, якія паступілі на службу ў адміністрацыю прэзідэнта і яе агітпрап, будуць да аўтара сур'ёзныя прэтэнзіі за такія намёкі. Сёміну парада: перш чым выконваць наступны заказ, хай сядзе і напіша на паперцы, дзе чорнае, дзе белае. Вельмі неахайная праца.

Наогул, шырока крочаць хлопчыкі (цэлая «плеяда» - Сёмін, Духін, Папоў). Час спыніць. Гэтая іх ваяўнічая непісьменнасць, безапеляцыйнасць, нахабства... бяруць прыклад з шэфа, з Кісялёва. Напэўна, таксама ордэн хочуць», - заключае ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках