19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намдырэктара менскай школы абвінавачваюць у крадзяжах

Намдырэктара менскай школы абвінавачваюць у крадзяжах

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара сталічнай школы.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, яна з лютага 2012 года па лістапад 2013 года фіктыўна ўладкавала ў якасці рабочага па комплексным абслугоўванні будынкаў свайго знаёмага і на працягу паўтары гадоў атрымлівала за яго заработную плату, піша «Ежедневник».

На самой справе, паказаную працу, за выкананне якой з бюджэту плаціліся грошы, на працягу паўтары гадоў ніхто не выконваў.

Дадзеныя дзеянні намесніка дырэктара школы кваліфікаваныя Следчым камітэтам як здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Ідзе расследаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках