19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдан прывезлі пазадарожнік Януковіча-малодшага

Дарагое аўто сына былога ўкраінскага прэзідэнта даставілі на Майдан.

Адзін з пазадарожнікаў, які належыць сыну былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і народнаму дэпутату ад Партыі рэгіёнаў Віктару Януковічу-малодшаму ноччу 24 лютага прывезлі паказаць на Майдан ў Кіеве.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы Еўрамайдана ў «Фэйсбуку».

«Машына Віктара Януковіча-малодшага з аўтапаркінга, якая была знойдзеная, часова на Майдане», - адзначана ў паведамленні.

Некаторыя карыстальнікі ўжо прапанавалі прадаць гэта аўто, а атрыманыя грошы патраціць на лячэнне пацярпелых у сутыкненнях еўрамайданаўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках