19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча і Азарава выключаць з Партыі рэгіёнаў

Януковіча і Азарава выключаць з Партыі рэгіёнаў

За выходныя з фракцыі Партыі рэгіёнаў выйшлі 78 з 209 народных дэпутатаў.

«Фракцыя працягвае існаваць, мы будзем працаваць у апазіцыі», - абвясціў намеснік кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка.

Змяняць кіраўніцтва фракцыі, у тым ліку яе старшыню Аляксандра Яфрэмава, у ПР пакуль не плануюць, але чакаюць, што фракцыю пакінуць яшчэ як мінімум дзесяць народных дэпутатаў. У той жа час на ўзроўні кіраўніцтва Партыі рэгіёнаў рыхтуюцца кадравыя змены.

Як стала вядома «КоммерсантЪ-Украина», у бліжэйшы час Цігіпка ініцыюе з'езд для перавыбрання кіраўніка партыі Мікалая Азарава.

«Кадравыя змены ў партыі абавязкова будуць, яе ўзначаліць Сяргей Цігіпка. Віктара Януковіча і Мікалая Азарава з партыі выключаць», - паведамілі выданню адразу два прадстаўнікі ПР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках