19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы падазраваны ў падпале аўтамабіляў у Менску

2
Затрыманы падазраваны ў падпале аўтамабіляў у Менску

Папярэдне ўрон ад яго дзеянняў ацэньваецца ў Br200 млн.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

«Раніцай 23 лютага ў Фрунзенскае РУУС сталі паступаць паведамленні аб падпалах і пашкоджаннях аўтамашын. Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі сталічнай міліцыі неўзабаве выйшлі на след падазраванага і затрымалі яго.

З 5.00 да 6.30 у міліцыю паступіла інфармацыя аб некалькіх падобных здарэннях. На праспекце Пушкіна каля дома 23 была пашкоджаная «Альфа-Рамэа», каля дома 25 - «ВАЗ-2107», каля дома 29 - аналагічная мадэль «ВАЗ»; на вуліцы Адоеўскага каля дома 83 пацярпеў «ВАЗ-2105», каля дома 81 - «Рэно-19», каля дома 99 - «БМВ-520», «Таёта-Карола» і «Дэу-Маціз»; на вуліцы Маўра каля дома 24 была пашкоджаная аўтамашына «Івека», каля дома 20 - «Нісан-Алмерэ», каля дома 22 - «Аўдзі-100», каля дома 22 -«Фольксваген Гольф», - гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы падазраваны ў здзяйсненні падпалаў - раней судзімы за крадзяжы 30-гадовы непрацуючы менчук, які пражывае на вуліцы Янкі Маўра. У затрыманага выяўленыя дзве магнітолы, якія, хутчэй за ўсё, былі выкрадзеныя з аўтамашын.

Паводле папярэдняй інфармацыі падазраваны дзейнічаў па адной схеме. Ён пранікаў у аўтамабіль шляхам пракрута сярэдзіны замка альбо разбіваў шкло, у салоне ўчыняў падпал, у тым ліку з выкарыстаннем розных папяровых элементаў, якія знаходзіліся ўнутры. Пасля гэтага зламыснік рэціраваўся.

Агульная шкода, прычыненая ўладальнікам аўтамашын, складае 188 мільёнаў рублёў.

Фрунзенскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры затрыманаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 7 да 12 гадоў.

Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках