19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Маскаль: Улады Украіны кансультаваў экс-намеснік кіраўніка ГРУ РФ

7
Дэпутат Маскаль: Улады Украіны кансультаваў экс-намеснік кіраўніка ГРУ РФ

Апублікаваныя планы аперацый "Хваля" і "Бумеранг" па разгоне Майдана.

Дапамагаў у падрыхтоўцы спецаперацыі былы першы намеснік кіраўніка ГРУ Расейскай Федэрацыі. Пра гэта заявіў дэпутат Генадзь Маскаль, які прадставіў дакументы, атрыманыя з дапамогай работнікаў СБУ і МУС.

"Матэрыялы аб злачыннай дзейнасці праваахоўнікаў дапамагалі збіраць на свой страх і рызыку патрыятычна настроеныя работнікі МУС і СБУ. У рэшце рэшт у мяне на руках апынуліся планы спецаперацый па сілавым разгоне акцый пратэсту "Бумеранг" і "Хваля", - напісаў ён.

"Я вырашыў апублікаваць частку планаў "Хваля" і "Бумеранг" - дакументы, якія даказваюць, што снайперамі на Інстытуцкай былі байцы падраздзялення спецыяльных аперацый унутраных войскаў, якім кіруе палкоўнік С. Асавалюк, і байцы падраздзялення ўнутраных войскаў "Амега", - паведаміў Маскаль.

Указанне на прымяненне зброі былы міністр МУС Віталь Захарчанка даў спецпадраздзяленням ГУБАЗ МУС "Сокал", падкрэсліў ён. Акрамя таго, ён падаў прозвішчы і нумары тэлефонаў кіраўнікоў падраздзяленняў, якія бралі ўдзел у сілавым разгоне акцый пратэсту.

"На падставе гэтых дадзеных Генпракуратура павінна адкрыць крымінальныя вытворчасці, - падкрэсліў Генадзь Маскаль. - Пасля гэтага я добраахвотна перадам следчай групе ГПУ астатнія матэрыялы, якія паказваюць на дачыненне да крывавых падзеяў міністра МУС Захарчанкі (які асабіста заявіў 20 лютага, што аддаў загад на выкарыстанне баявой зброі), яго намесніка Ратушняка, начальніка дэпартамента грамадскай бяспекі МУС Крыкуна, камандуючага ўнутраных войскаў МУС С. Шуляка, в.а. начальніка ГУМВД у Кіеве В. Мазана, старшыні СБУ А.Якіменка, яго першага намесніка В. Тоцькага, начальніка УСБУ у Кіеве і Кіеўскай вобласці А. Шчогалева, камандзіраў падраздзялення СБУ "Альфа".

Дапамогу ў падрыхтоўцы спецаперацый МУС і СБУ аказваў былы першы намеснік ГРУ Расейскай Федэрацыі, які пражываў у гасцініцы "Кіеў". Яго пражыванне і харчаванне аплачвала СБУ, дадаў ён.

"Усе дадзеныя расейца будуць прадастаўленыя Генпракуратуры, а ступень яго віны хай вызначае следства. Акрамя таго, я гатовы перадаць Генпракуратуры матэрыялы, якія паказваюць, што пры сілавым разгоне акцый пратэсту МУС і СБУ дзейнічалі як арганізаваная злачынная групоўка. Планы "Бумеранг" і "Хваля" дакладваліся вышэйшаму палітычнаму кіраўніцтву краіны і ўводзіліся ў дзеянне з яго ўхвалення".

Дэпутат выказаў насцярожанасць і абурэнне, "што на сённяшні дзень, нікому з чыноўнікаў не ўручанае апавяшчэнне аб падазрэнні, ніхто з іх не затрыманы і не арыштаваны".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках