19 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ зацікавіўся «Палітычным партрэтам Лукашэнкі»

КДБ зацікавіўся «Палітычным партрэтам Лукашэнкі»

Мытня накіравала кнігу Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» у ашмянскі райаддзел КДБ па Гродзенскай вобласці.

Яе даследуюць на прадмет аднясення да Пераліку забароненых да ўвозу або вывазу з тэрыторыі Мытнага саюза тавараў.

Як паведаміў у афіцыйным лісце салігорскаму актывісту Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Малочка начальнік мытні Іван Нівяркевіч, «на ўсе пытанні, пастаўленыя Ашмянскай мытняй перад мытным экспертам, адказы атрыманыя не былі» (папярэдняя экспертыза, якую праводзіла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, крыміналу не выявіла). Таму «вызначаецца іншая экспертная арганізацыя з мэтай атрымання адказаў на пастаўленыя Ашмянскай мытняй пытанні», піша прэс-служба БАЖ.

Кніга ў актывіста была канфіскаваная 14 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках