19 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат патрабуе забараніць «Океан Эльзы»

6
Расейскі дэпутат патрабуе забараніць «Океан Эльзы»

Салісту ўкраінскага гурта хочуць забараніць ўезд у Расею.

Дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў накіраваў адкрыты ліст міністру культуры Уладзіміру Мядзінскаму з патрабаваннем забараніць канцэрт украінскага калектыву «Океан Эльзы» у Пецярбургу. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «БалтІнфо». Канцэрт прызначаны на 31 сакавіка ў Лядовым палацы.

Мілонаў таксама папрасіў Мядзінскага ўнесці саліста гурта Святаслава Вакарчука ў «чорны спіс» непажаданых для ўезду ў Расею асоб. Дэпутат назваў музыку «актыўным і непрымірымым супернікам расейскай дзяржавы», піша Lenta.ru.

На думку Мілонава, удзельнікі «Океана Эльзы» даўно займаюць перакананыя антырасейскія і русафобскія пазіцыі. Вакарчук, як паведамляе дэпутат, сімпатызуе ўкраінскім калабарацыяністам часоў Другой сусветнай вайны і выступае супраць увядзення ў краіне рускай мовы як другой дзяржаўнай.

У снежні 2013 года гурт «Океан Эльзы» даў канцэрт для прыхільнікаў украінскай апазыцыі на Майдане Незалежнасці у Кіеве. Акрамя таго, Святаслаў Вакарчук асобна прыходзіў на Майдан, каб падтрымаць мітынгоўцаў.

У 2007 годзе Вакарчук быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады ад блока партый «Наша Украіна - Народная самаабарона», у які ў тым жа годзе ўвайшлі некалькі нацыянал-дэмакратычных партый краіны. У 2008 годзе Рада датэрмінова спыніла дэпутацкія паўнамоцтвы музыкі па яго ўласным жаданні.

У лістападзе 2013 года ўдзельнікі «Океана Эльзы» былі аштрафаваныя ў Саратаве на 18 тысяч рублёў за адсутнасць дазволу на працу на тэрыторыі Расеі. У тым жа месяцы музыкі аформілі дазвольныя дакументы і працягнулі тур па РФ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках