19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай прызнаў новую ўладу ва Украіне

Кітай прызнаў новую ўладу ва Украіне

Пекін не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны і гатовы да працягу ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Пра гэта сказала ў панядзелак на рэгулярным брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, перадае РІА "Новости".

"Мы паважаем выбар украінскага народа, зроблены на аснове асаблівасцяў сітуацыі ў краіне. Мы разглядаем Украіну ў якасці важнага стратэгічнага партнёра і гатовыя падтрымліваць развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў роўнасці і ўзаемнай выгады", - сказала Хуа Чуньін.

Яна не стала каментаваць сітуацыю, звязаную з рашэннем Вярхоўнай Рады адхіліць Віктара Януковіча ад пасады прэзідэнта Украіны, але заклікала бакі "вырашыць усе пытанні і ў самыя кароткія тэрміны дасягнуць палітычнай стабільнасці і аднаўлення грамадскага парадку ў рамках закона мірнымі спосабамі шляхам палітычных кансультацый".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках