19 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбарчая кампанія ва Украіне стартуе 25 лютага

Выбарчая кампанія ва Украіне стартуе 25 лютага

Выбарчая кампанія па датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне пачнецца заўтра.

Цэнтральная выбарчая камісія не павінна рабіць адпаведнае абвяшчэнне на сваім пасяджэнні, паведамляе прэс-служба ЦВК, перадае "Інтэрфакс".

"Выбарчая кампанія пачынаецца аўтаматычна, зыходзячы з пастановы Вярхоўнай Рады аб прызначэнні датэрміновых выбараў прэзідэнта Украіны на 25 траўня. Таму ЦВК не будзе ў панядзелак на пасяджэнні рабіць адпаведную аб'яву аб пачатку выбарчай кампаніі", - растлумачылі ў прэс-службе.

У панядзелак запланаваны брыфінг старшыні ЦВК Міхаіла Ахендоўскага, прысвечаны пытанням арганізацыі і правядзення выбараў, аднак час яго правядзення пакуль яшчэ дакладна не вызначаны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках