19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мітынгу салідарнасці з Украінай у Мілане казалі пра Беларусь

На мітынгу салідарнасці з Украінай у Мілане казалі пра Беларусь

Беларуска выступіла на акцыі ў падтрымку Еўрамайдана ў італьянскім Мілане.

Пра гэта паведаміла ў лісце сайту charter97.org актывістка Наталля Вечар.

Акцыя адбылася на мінулых выходных.

«Усе сумленныя людзі Беларусі з болем у сэрцы перажывалі падзеі на Майдане, які выстаяў і перамог. Слёзы на вачах з-за таго, што загінулі людзі - у мірны час за свабоду, незалежнасць, дэмакратыю яны заплацілі крывёю сваіх сыноў і дачок. На Майдане загінуў і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў і захапляемся вашай мужнасцю, вашай верай у перамогу, у будучыню без дыктатуры.

Немагчыма заставацца абыякавымі, і ў Менску, Гродна, Брэсце людзі прыйшлі запаліць свечкі ў знак салідарнасці з Украінай, а іх, як заўсёды, здымалі на камеру і нават адводзілі ў аддзяленні міліцыі. Беларускія палітвязні Статкевіч, Бяляцкі, Парфянкоў, Аўтуховіч, ахвяруючы сабой, ратуюць сумленне беларускага народа, якое дыктатар патапіў у рэпрэсіях. Мы верым, што доўгачаканы дзень свабоды прыйдзе і ў Беларусь. Мы з вамі! За вашу і нашу свабоду! Вечная памяць загінулым героям! Жыве Беларусь!» - сказала яна.

Прысутныя на акцыі ўкраінцы падтрымалі актывістку і скандавалі лозунгі ў падтрымку нашай краіны.

Таксама на мерапрыемстве выступіў прадстаўнік Дэмакратычнай Партыі Матэа Кацулані, які распавёў аб сітуацыі з беларускімі палітвязнямі. Ён таксама скончыў сваю прамову словамі «Жыве Беларусь!».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках