19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы хоча, каб беларусы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Расеі

15
Дэпутат Дзярждумы хоча, каб беларусы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Расеі

У КПРФ падрыхтавалі праект закона, які дазваляе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расеі грамадзянам Беларусі.

"Мы падрыхтавалі папраўкі ў артыкул 38-ы Канстытуцыі, якія дазволяць удзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ не толькі грамадзянам Расеі, але грамадзянам Беларусі", - заявіў у панядзелак на пасяджэнні фракцыі КПРФ у Дзярждуме дэпутат Іван Нікітчук.

"Ёсць Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі, чаму б нам не ўраўнаваць правы яе грамадзян? І там ёсць разумныя людзі, і тут",- сказаў ён агенцтву "Інтэрфакс".

Кіраўнік фракцыі Сяргей Рэшульскі параіў аўтару дадзенай ініцыятывы перадаць праект закона на разгляд у сакратарыят ЦК КПРФ.

"Ён знойдзе водгук у многіх сэрцах нашых грамадзян", - ацаніў праект закона Рэшульскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках