19 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Януковіч можа паклікаць расейскую армію

40
Жырыноўскі: Януковіч можа паклікаць расейскую армію

Лідар ЛДПР прапануе былому прэзідэнту Украіны звярнуцца па дапамогу да Расеі.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Дзярждуме, піша «Новый регион».

«На месцы Януковіча я б дамовіўся з кіраўнікамі паўднёва-усходніх рэгіёнаў Украіны, папрасіў б у Расеі забяспечыць меры бяспекі для яго і абвясціць, што ён дзейсны прэзідэнт. Януковіч сёння цалкам можа аднавіцца. Яму не быць ужо прэзідэнтам усёй вялікай Украіны, але ён можа давесці справу да таго, каб не было выбараў 25 траўня. Ён можа выратаваць сябе. Ён можа запрасіць нашу армію <...>, таму што цяперашняя ўкраінская армія недзеяздольная», - сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Дзярждуме Уладзімір Жырыноўскі.

Ён таксама падкрэсліў, што спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў, прызначаны в.а. прэзідэнта Украіны, - гэта самазванец, а Януковіч з'яўляецца адзіным законным дзеючым прэзідэнтам, перадае РІА «Новости».

«Калі мы выкарыстоўваем нашы ваенныя сілы па просьбе Януковіча, гэта будзе цалкам адпавядаць міжнароднаму праву. Мы маем права накіраваць туды войскі для аховы нашага Чарнаморскага флоту. Януковіч - законны прэзідэнт. Ён павінен быць на Украіне, і ён мае права звярнуцца па дапамогу. Напрыклад, заключыць дамову з Расеяй аб падтрымцы», - сказаў Жырыноўскі.

Ён таксама паведаміў, што ЛДПР гатовая, калі спатрэбіцца, адправіць на паўднёвы ўсход Украіны атрады добраахвотнікаў.

Нагадаем, парламент Украіны ў суботу прыняў пастанову аб выкананнi міжнародных абавязацельстваў Украіны, якія тычацца вызвалення Юліі Цімашэнка. У гэты ж дзень экс-прэм'ер выйшла на свабоду і прыляцела з Харкава ў Кіеў.

Таксама ў суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму..

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках