19 траўня 2024, Нядзеля, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя царквы Украіны пачынаюць перамовы аб аб'яднанні

Праваслаўныя царквы Украіны пачынаюць перамовы аб аб'яднанні

Сінод УПЦ МП выбраў прадстаўніка для вядзення перамоваў з Кіеўскім патрыярхатам аб стварэнні адзінай Памеснай Царквы.

З заклікам стварыць адзіную Царкву да мітрапаліта Уладзіміра ўчора звярнуўся патрыярх Філарэт.

Сёння ў Кіеве рашэннем пашыранага Святога Сінода ПЦ Маскоўскага патрыярхату было прынятае рашэнне аб выбары на месца ахоўніка Кіеўскай кафедры мітрапаліта Чарнавіцкага і Букавінскага Ануфрыя (у свеце Арэст Беразоўскі), піша LB.ua.

Ануфрый раней быў намеснікам Пачаеўскай Лаўры, апошнія 20 з лішнім гадоў - мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі.

Нагадаем, Кіеўскі патрыярхат УПЦ прапанаваў Маскоўскаму УПЦ значна інтэнсіфікаваць дыялог з мэтай стварэння адзінай Памеснай Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Адпаведны дыялог вядзе спецыяльная камісія, аднак для таго, каб каардынаваць перамовы з боку УПЦ МП неабходная давераная асоба. Разам з тым, Мітрапаліт Уладзімір - па стане здароўя - займацца цяпер гэтым не можа. Па гэтай прычыне быў абраны Мітрапаліт Ануфрый.

Учора стала вядома, што Святы Сінод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата звярнуўся да Блажэннага Уладзіміра, Прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы з заклікам да стварэння адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках