19 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада назвала «Нябесную сотню» Героямі Украіны

14

Загінулым абаронцам Майдана нададуць годнасць Герой Украіны.

18:50 Вярхоўная Рада звольніла міністра сацпалітыкі Украіны Наталлю Каралеўскую.

"За" такую пастанову прагаласавала 319 дэпутатаў на пасяджэнні.

Пастанова дзейнічае з моманту прыняцця.

18:50 Вярхоўная Рада Украіны звольніла міністра культуры Украіны Леаніда Навахацьку.

"За" адпаведную пастанову прагаласавала 288 народных дэпутатаў.

18:45 Вярхоўная Рада дала згоду на прызначэнне народнага дэпутата ад фракцыі "Свабода" Алега Махніцкага на пасаду генеральнага пракурора Украіны.

"За" такую пастанову прагаласавала 312 народных дэпутатаў з 373 зарэгістраваных у зале.

18:40 Вярхоўная Рада Украіны прызначыла кіраўніком Службы бяспекі Украіны народнага дэпутата ад фракцыі "УДАР" Валянціна Налівайчанку.

"За" гэтую пастанову прагаласавалі 333 народныя дэпутаты.

Перад галасаваннем маршалак парламэнта Аляксандр Турчынаў заявіў, што кандыдатура Налівайчанкі ўносіцца з ягонай падачы як выканаўца абавязкаў кіраўніка дзяржавы.

Перад гэтым Вярхоўная Рада звольніла кіраўніка Службы бяспекі Украіны Аляксандра Якіменку.

"За" такая пастанову прагаласавала 346 дэпутатаў на пасяджэнні ў панядзелак 24 лютага.

Пастанова дзейнічае з моманту прыняцця.

18:35 Вярхоўная Рада прызначыла экс-кіраўніка ўправы Крэдабанка, народнага дэпутата (фракцыя "Бацькаўшчына") Сцяпана Кубіва кіраўніком Нацыянальнага банка Украіны.

"За" прагаласавалі 310 народных дэпутатаў.

Перад гэтым Вярхоўная Рада прыняла адстаўку кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны Ігара Соркіна.

"За" такую пастанову прагаласавалі 352 народныя дэпутаты.

18:25 Упаўнаважаным у кантролі за справамі выведак ва Украіне прызначаны былы кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны (2008-2010) Віктар Гвоздзь.

"За" такую пастанову прагаласавалі 313 народных дэпутатаў, піша NEWSru.ua.

18:20 Вярхоўная Рада Украіны выдала 1 млрд 965,5 млн грн на правядзенне пазачарговых выбараў прэзідэнта Украіны.

"За" прагаласавалі 352 народныя дэпутаты з 376 зарэгістраваных у зале.

Нагадаем, Вярхоўная Рада прызначыла датэрміновыя выбары прэзідэнта на 25 траўня 2014 года.

18:18 У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны праект пастановы аб звароце Украіны ў Міжнародны крымінальны суд што да фактаў учынення злачынстваў супраць чалавецтва падчас правядзення ва Украіне масавых акцый пратэсту.

Адпаведны праект пастановы змешчаны на сайце Вярхоўнай Рады без аўтарства, тэксту пакуль няма.

18:15 Рада даручыла Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выпускаць з тэрыторыі краіны грамадзян, якія фігуруюць у справе аб забойствах грамадзян падчас масавых акцый пратэсту.

"Памежнай службе Украіны з гэтым спісам не даць магчымасці гэтым грамадзянам пакінуць тэрыторыю Украіны", - зачытаў тэкст пастановы маршалак парламэнта Аляксандр Турчынаў.

Ён таксама даручыў даць гэты спіс Дзяржпамежслужбе.

18:05 Фракцыя "Бацькаўшчына" прапануе прызначыць народнага дэпутата Сцяпана Кубіва кіраўніком Нацыянальнага банка Украіны.

Адпаведны праект пастановы зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе дэпутатам Андрэем Іванчуком.

Нагадаем, народны дэпутат Сцяпан Кубіў з'яўляецца камэндантам Майдана.

18:00 Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў кантролі за дзейнасцю пракуратуры Алег Махніцкі заявіў аб аднаўленні расследавання ў сувязі з разгонам студэнтаў у цэнтры Кіева ў ноч на 30 лістапада 2013 года.

"Справа аб збіцці студэнтаў 30 лістапада, якая была скончаная паводле амністыі, - на сённяшні дзень адноўленая паводле арт.340 (перашкоды мірным сходам шляхам ужывання гвалту), таксама разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле прыкмет учынення тэрарызму", - сказаў ён на пасяджэнні ў парламэнце 24 лютага.

Таксама ён заявіў, што ў справе аб масавым расстрэле мірных дэманстрантаў фігуруе больш за 50 падазраваных, сярод іх і найвышэйшыя службовыя асобы з праваахоўных органаў.

"У справе супраць першых службовых асобаў дзяржавы і праваахоўных органаў за арганізацыю масавых забойстваў фігуруе і будзе абвешчана падазрэнне блізу 50 асобам, сярод іх найвышэйшыя службовыя асобы праваахоўных органаў", - сказаў Махніцкі з трыбуны парламэнта.

Ён адзначыў, што справа распачатая паводле ч.1 арт.115 КК Украіны - наўмыснае забойства з абцяжарвальнымі акалічнасцямі.

У гэтай справе сфармаваная следчая група, у тым ліку і з Галоўнай следчай управы пракуратуры.

17:55 Рада за парушэнне прысягі датэрмінова спыніла паўнамоцтвы і звольніла пецярых суддзяў Канстытуцыйнага суда, якія былі прызначаныя паводле парламэнцкай квоты, а таксама прапанавала в.а. прэзідэнта краіны і з'езду суддзяў звольніць сваіх прадстаўнікоў у КС.

Пастанову падтрымалі 307 народных дэпутатаў з 368 зарэгістраваных у зале пасяджэнняў.

Згодна з пастановай, парламэнт звольніў суддзяў Анатолія Галавіна, Міхайлу Коласа, Марыю Маркуш, Вячаслава Аўчарэнку, Аляксандра Фасенюка.

17:45 Вярхоўная Рада ў панядзелак 24 лютага не будзе разглядаць праекты пастаноў аб забароне функцыянавання спецпадраздзялення "Беркут" і аб ліквідацыі гэтага падраздзялення.

Як прапанаваў старшыня Аляксандр Турчынаў, гэтыя праекты пастаноў трэба дапрацаваць, ён прапанаваў гэта зрабіць упаўнаважанаму Рады у дзейнасці СБУ Валянціну Налівайчанку.

Са слоў Турчынава, да аўторка праекты пастаноў будуць дапрацаваныя.

17:25 Вярхоўная Рада Украіна прыняла пастанову прапанаваць наступнаму прэзідэнту краіны надаць годнасці Герояў Украіны загінулым удзельнікам акцый пратэсту.

Пра гэта ў панядзелак 24 лютага паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Адпаведную пастанову падтрымала 346 народных дэпутатаў.

Адпаведным дакумэнтам парламэнт, выказваючы салідарнасць і падтрымку цывільнаму насельніцтву, якое ўдзельнічала ў стварэнні акцый пратэсту, з мэтай ушанаваць памяць загінулых ва ўзброеных канфліктах з лістапада 2013 да лютага 2014 года, Вярхоўная Рада прапанавала наступнаму прэзідэнту надаць годнасці "Герой Украіны" загінулым цывільным удзельнікам.

Падчас абмеркавання прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Нестар Шуфрыч прапанаваў распаўсюдзіць гэтую пастанова не толькі на цывільных асоб, а на ўсіх удзельнікаў канфлікту, аднак парламэнтары не падтрымалі гэтую ініцыятыву.

Пасля прыняцця гэтай пастановы народныя дэпутаты ўшанавалі памяць загінулых.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не мерыцца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і шмат якія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыме.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках