19 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч «знайшоўся» на вайсковай базе Расеі ў Крыме

102
Януковіч «знайшоўся» на вайсковай базе Расеі ў Крыме

Былы прэзідэнт Украіны, паводле звестак СМІ, знаходзіцца ў Севастопалі.

Пра гэта паведаміў мясцовы тэлеканал ATR.

Чацвёрты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца ў Севастопалі, на расейскай базе марской пяхоты ў Казачай бухце. Паводле звестак крыніц тэлеканала, для экс-прэзідэнта падрыхтавалі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту Расеі, на якім былы прэзідэнт Украіны адправіцца ў Расею, піша УНІАН.

Пры спробе затрымання былога прэзідэнта Украіны ў Крыме адбылася перастрэлка.

Пра гэта LB.ua стала вядома з уласных крыніц.

Спрабуючы прадухіліць затрыманне (аб выдачы ордэра на арышт Віктара Януковіча стала вядома ўначы), людзі з картэжа экс-прэзідэнта адстрэльваючыся, паранілі некалькі чалавек. Не выключана, што ёсць загінулыя.

Адзначым, што паводле звестак выдання, тэрыторыю Кіева экс-прэзідэнт пакідаў разам з кіраўніком сваёй Адміністрацыі Андрэем Клюевым, а таксама з грамадзянскай жонкай Любоўю Паляжай, ейнай дачкой і сястрой (асабістай кухаркай Януковіча) Надзеяй Марынцэвай. Аднак жанчыны, як паведамляюць журналісты, у гэты момант ужо знаходзяцца ў Арабскіх Эміратах.

Раней часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» распавёў аб маршруце Віктара Януковіча падчас уцёкаў. Ён выглядае такім чынам: Кіеў - Харкаў - аэрапорт Данецка - Крым - аэрапорт Бельбек - Балаклава - невядомы кірунак. З Данецка ўцекача не выпусцілі памежнікі, якіх людзі Януковіча дарэмна спрабавалі падкупіць. У аэрапорце Бельбек ён расстаўся са сваёй аховай і адбыў у невядомым накірунку. Пазней паведамлялася, што ён знаходзіцца ў Харкаве, у бункеры, але гэтая інфармацыя афіцыйна пацверджаная не была.

Фота: twower.livejournal.com

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках