19 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэа запісаў песню Cheesecake на беларускай мове (Відэа)

3

У рамках праграмы «Наперад у мiнулае» пастаноўлена запісаць кавер-версію конкурснай песні Cheesecake.

Да міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2014», які пройдзе ў Капенгагене, застаецца ўсяго два месяцы. Таму беларускія арганізатары актыўна ўзялася за PR артыста і ягонай песні. І першую стаўку зрабілі на беларускі варыянт песні ў выкананні калектыву бабуль «Павалякi» з Любанскага раёна. Пры гэтым ніякай аналогіі з Буранаўскімі бабкамі яны не бачаць і не збіраюцца праводзіць, бо музыку паводле абавязку прафесіі даводзіцца шмат мець стасункаў з бабулямі.

Тэа ўжо некалькі гадоў працуе вядоўцам тэлепраекта «Наперад у мiнулае», таму ў рамках праграмы было пастаноўлена запісаць кавер-версію конкурснай песні Cheesecake. Пераклад на беларускую мову зрабіў аўтар арыгінальнага тэксту Дзмітрый Новік. У прыватнасці, куплеты пераспявалі па беларуску, прыпеў жа застаўся без змяненняў - на ангельскай. Калектыў «Павалякі» праспяваў песню ў сваім уласным традыцыйным стылі. Дарэчы, чакаецца, што ў промадыск да «Еўравізіі» ўвойдуць некалькі кавер-версій на Cheesecake, пiшa onliner.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках