19 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве другі раз за дзень затрыманы Максім Вінярскі

1
У Маскве другі раз за дзень затрыманы Максім Вінярскі

(абноўлена — 18:31) Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» прыехаў у Маскву падтрымаць фігурантаў «балотнага справы».

Першы раз беларускага актывіста затрымалі а 10-й раніцы пад будынкам Замаскварэцкага суда, дзе праходзіла абвяшчэнне прысуду васьмі абвінавачаным у «балотнай справе».

«Я быў затрыманы разам з 15 асобамі ля суда на Вялікім Татарскім завулку падчас першай спробы з боку ўдзельнікаў акцыі прайсці за выстаўленыя агароджы. Нас пачалі ціснуць два шэрагі АМАПа ў бронекамізэльках і шаломах. Мы, як маглі, спрабавалі супраціўляцца гэтаму ціску. У выніку мяне разам з яшчэ 15 асобамі затрымалі і адвезлі ў Таганскі АУС, дзе праз некаторы час склалі пратаколы з абвінавачваннем у тым, што мы нібыта не ў тым месцы пераходзілі вуліцу», - паведаміў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі «Радыё Свабода».

Актывіста вызвалілі а 15.30 паводле маскоўскага часу. Максім Вінярскі прыехаў у Маскву сёння раніцай.

«Я знарок ехаў на прысуд паводле «балотнай справы», бо тое, што адбываецца ў Расеі ды Украіне, тычыцца і нас таксама», - адзначыў актывіст.

У другі раз Максіма Вінярскага затрымалі на вечаровай акцыі апазіцыі на Манежнай плошчы.

Пра гэта актывіст паведаміў сайту charter97.org.

Нагадаем, у Маскве сёння вынеслі прысуд васьмі фігурантам «балотнай справы». Сем удзельнікаў акцыі пратэсту на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 года былі асуджаныя на тэрміны ад 2,5 да 4 гадоў, адна актывістка атрымала ўмоўны тэрмін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках