19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас спробы затрымання Януковіча былі раненыя людзі

5

Падчас спробы затрымання былога прэзідэнта Украіны ў Крыме адбылася перастрэлка.

Пра гэта LB.ua стала вядома з уласных крыніц.

Спрабуючы прадухіліць затрыманне (аб выдачы ордэра на арышт Віктара Януковіча стала вядома ўначы), людзі з картэжа экс-прэзідэнта адстрэльваючыся, ранілі, паводле цяперашняй інфармацыі, некалькі чалавек. Не выключана, што ёсць загінулыя.

Адзначым, што паводле звестак выдання, тэрыторыю Кіева экс-прэзідэнт пакідаў разам з кіраўніком сваёй Адміністрацыі Андрэем Клюевым, а таксама з грамадзянскай жонкай Любоўю Паляжай, яе дачкой і сястрой (асабістым кухарам Януковіча) Надзеяй Марынцэвай. Аднак жанчыны, як паведамляюць журналісты, у гэты момант ужо знаходзяцца ў Арабскіх Эміратах.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужбы Украіны паведамілі, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках