19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

34
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

Беларускі правадыр і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 24 лютага абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Падчас размовы беларускі правадыр таксама павіншаваў Пуціна «з бліскучымі вынікамі выступленні расейскіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Сочы».

«У сваю чаргу прэзідэнт Расеі павіншаваў Лукашэнку з велізарным поспехам алімпійскай зборнай Беларусі», - паведамляе прэс-служба.

Пуцін і Лукашэнка ў гутарцы «закранулі актуальныя тэмы дзвюхстаронняга супрацоўніцтва».

З чыёй ініцыятывы адбылася тэлефонная размова, прэс-служба не ўдакладняе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках