19 траўня 2024, Нядзеля, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску выкрытая група «чорных рыэлтараў»

У Бабруйску спыненая дзейнасць арганізаванай злачыннай групы.

Была затрыманая група, якая займалася незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю куплі-продажу і абмену аб'ектаў нерухомасці, паведамляе БелаПАН.

Паводле звестак дэпартамента фінансавых расследаванняў Магілёўскай вобласці, за пяць гадоў група паспела правесці незаконныя ўгоды амаль з 20 аб'ектамі нерухомасці - кватэрамі і дамамі.

«Арганізатарам і каардынатарам усёй дзейнасці выступіў 50-гадовы бабруец, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаванне. Ролі сярод удзельнікаў групы былі дакладна размеркаваныя: пошукам грамадзян, якія маюць жылплошчу і якія вядуць асацыяльны лад жыцця, афармленнем угод куплі-продажу, дарэння, абмене жылля, атрыманнем гатовых грошай займаўся кіраўнік злачыннай групы, ягоны памочнік займаўся працай з «кліентамі», давядзеннем іх да патрэбнага стану», - паведаміла афіцыйная прадстаўнічка УСК Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.

Паводле ейных слоў, «кліентаў» шукалі і знаходзілі ў Бабруйску сярод асобаў, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, якія маюць жыллё і неаплачаную запазычанасць у квартплаце. Пасля гэтага з імі «праводзілася адпаведная праца», падчас якой уласнікі кватэр падпісвалі даверанасці на права распараджэння іх жыллём. У далейшым жыллё рэалізоўвалася трэцім асобам, а былыя ўласнікі перасяляліся ў недарагія дамы і кватэры ў Глускім раёне.

Цяпер двое чальцоў групы арыштаваныя паводле падазрэння ў занятку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. У УСК Магілёўскай вобласці пачалі паступаць заявы ад грамадзян, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў.

Саленюк дадала, што штуршком да расследавання злачынстваў, якія спачатку вялі аператыўныя супрацоўнікі МУС, паслужыла забойства ў вёсцы Катка Глускага раёна ў мінулым годзе, учыненае адным з былых бабруйцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках