19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель Януковіча звонку і ўнутры (Відэа)

21

Судна «Галеон» не менш раскошнае, чым сама рэзідэнцыя былога прэзідэнта Украіны.

На тэрыторыі Межыгор'я наведвальнікі, акрамя палёў для гольфа і невялікага заапарка, убачылі сапраўдны карабель, піша «Сегодня».

Усярэдзіне інтэр'ер судна зроблены ў стылі ўсёй рэзідэнцыі - шмат золата, дрэва і крышталя.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужбы Украіны паведамілі, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыме.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках