19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава: Цяпер галоўнае жаданне - адпачыць

9
Домрачава: Цяпер галоўнае жаданне - адпачыць

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка вярнулася ў Менск.

Дар'я Домрачава пасля прылёту ў Нацыянальны аэрапорт прызналася журналістам, што цяпер адным з самых вялікіх яе жаданняў з'яўляецца жаданне добра адпачыць, паведамляе БелТА.

"Цяпер галоўнае жаданне - проста адпачыць. Легчы на ложак і не рухацца", - сказала алімпійская чэмпіёнка.

Дар'я Домрачава распавяла, што прысвячае свае перамогі маме і Беларусі.

"Я яшчэ не ў поўнай меры адчула ўсю тую адказнасць, якая легла на мае плечы, але добра разумею, што павінна годна несці гонар алімпійскай чэмпіёнкі", - адзначыла яна.

Сёння ў Менск вярнулася алімпійская каманда Беларусі. З Нацыянальнага аэрапорта Менск спартоўцы адправіліся на плошчу Перамогі, дзе ўскладуць кветкі да манумента Перамогі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках