19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два чыноўнікі МУС Украіны затрыманыя паводле справы аб выкраданні дэманстрантаў

4

У справе аб выкраданні актывістаў Ігара Луцэнкі і Юрыя Вярбіцкага затрыманыя два высокапастаўленыя чыноўнікі МУС.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы "Батькивщины" у "Твітэры". Таксама адзначаецца, што справа актывісткі і журналісткі Таццяны Чарнавол, жорстка збітай невядомымі перакваліфікавана паводле артыкула "замах на забойства".

Нагадаем, львоўца Юрыя Вярбіцкага выкралі з Аляксандраўскай лякарні разам з актывістам Ігарам Луцэнкам раніцай 21 студзеня. Луцэнка прывёз у лякарню Вярбіцкага з траўмай вока.

Потым іх кудысьці павезлі, доўга трымалі ў нейкім гаражы і білі. Затым Луцэнку з мяшком на галаве вывезлі ў лес, паставілі на калені тварам да дрэва і пакінулі. Ён змог выбрацца, а Вярбіцкага знайшлі мёртвым у тым жа раёне праз некалькі дзён з шматлікімі слядамі катаванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках