19 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі Нацбанка Украіны спрабавалі збегчы з мільённымі чэкамі

6
Супрацоўнікі Нацбанка Украіны спрабавалі збегчы з мільённымі чэкамі

Яны былі затрыманыя самааборонай Майдана.

Самаабарона Майдана затрымала ля выхаду з Нацыянальнага банка Украіны на вул. Грушэўскага ў Кіеве супрацоўнікаў Нацбанка, у якіх пры ператрусе былі выяўленыя чэкі на некалькі мільёнаў грыўняў, паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.

Самаабарона заблакавала на выездзе з банка аўтамабіль Toyota, у якім быў кіроўца і супрацоўнік НБУ. Падчас ператрусу аўто і былі знойдзеныя гэтыя чэкі.

А 17:00 паводле мясцовага часу аўтамабіль блакуюць каля 50 чалавек. На месца здарэння выкліканы прадстаўнік Генпракуратуры. Затрыманых самаабарона плануе перадаць праваахоўнікам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках