19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цітушкі» з бітамі зладзілі бойкі ў Данецку

18

Каля 200 расейскіх нацыяналістаў і сепаратыстаў прайшлі ўчора маршам па цэнтральнай вуліцы Данецка.

Яны неслі сцяг забароненай сепаратысцкай арганізацыі "Данецкая рэспубліка", піша Gazeta.ua.

Прайшоўшы ад опернага тэатра ў бок помніка Шаўчэнкі, дэманстранты сутыкнуліся з міліцэйскім кардонам, які ахоўваў парадак падчас мітынгу- рэквіему данецкага Еўрамайдану. Пасля гэтага ўдзельнікі шэсця накіраваліся шыхтом да аблдзяржадміністрацыі. З розных бакоў туды сабраліся атрады людзей з дубінамі і арматурай. Твары многіх былі закрытыя маскамі.

Усяго пад АДА сабралася амаль 2 тысячы чалавек.

Пераважалі агрэсіўныя малойчыкі, але былі гэтак жа казакі і грамадскія арганізацыі, што падрымліваюць Данецкую ўладу і "Беркут" - цяпер яны не называюць сябе прыхільнікамі Януковіча. Былі людзі са сцягамі Расеі і прарасейскіх арганізацый. Яны мітынгавалі ў падтрымку губернатара Андрэя Шышацкага, крычалі: "Не аддамо Данбас фашыстам", заклікалі да расправы над людзьмі, якія ў гэты час паміналі герояў Майдана ля помніка Шаўчэнкі.

Падчас кароткага мітынгу абаронцы Партыі рэгіёнаў і данецкай ўлады пляскалі "Беркуту", які дзяжурыў ля будынка абласной адміністрацыі. Затым гэтыя людзі паспрабавалі прарвацца да актывістаў Еўрамайдану, але гэтыя дзеянні былі спыненыя міліцыяй.

Людзі, якія сабраліся ля помніка Шаўчэнкі еўрамайданаўцы – блізу 300 чалавек - паміналі загінулых з плакатамі: "Шышацкі сыходзь" і "Героі не паміраюць". Ім давялося скончыць свой мітынг за 15 хвілін, бо з усіх бакоў іх сталі акружаць агрэсіўныя апаненты.

Напярэдадні ў Данецку прайшлі стыхійныя акцыі сепаратыстаў. Але меней чым за дзень іх атрады выраслі ў 10 разоў і сталі арганізаванымі. У кожнай дзесятцы людзей, якія прыйшлі да АДА падтрымаць Андрэя Шышацкага, быў свой камандзір. Узброеныя людзі хадзілі шыхтом. Яны абражалі актывістаў і журналістаў лаянкай, ладзілі бойкі. Але не адзін з іх не быў затрыманы. Хоць побач з помнікам Шаўчэнка стаялі тры аўтазакі.

Пасля мітынгу 23 лютага агрэсіўныя п'яныя людзі з дубінамі яшчэ некалькі гадзін палохалі жыхароў, шпацыруючы па цэнтры Данецка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках