19 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дземідзенку і Крамянецкага прысудзілі да 10 дзён арышту

7

Актывістаў «Маладога фронту» прысудзілі да арышту нібыта за брыдкую лаянку.

22 лютага актывістаў затрымалі на ўкраінскай мяжы, паставілі штампы аб забароне на ўезд на тэрыторыю Украіны на 5 гадоў і адвезлі на беларускі бок. Пасля гэтага на мяжы з'явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта брыдка лаяліся, піша ПЦ «Вясна».

Увесь гэты час актывісты знаходзіліся ў Ельскім РАУС. На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, падмацаваныя пяццю рапартамі міліцыянтаў і пратаколамі апытання двух іншых затрыманых у РАУС.

Маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка і Зміцер Крамянецкі адмаўлялі сваю віну. Нягледзячы на гэта, суддзя Іван Пятровіч прысудзіў актывістаў да 10 дзён арышту.

Нагадаем, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 снежня) з актывістаў узялі падпіску аб няўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках