19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёскі пад Бялынічамі п'юць атручаную ваду (Відэа)

5

Утрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе ў некаторых беларускіх вёсках утрая перасягае норму.

На Магілёўшчыне і Гомельшчыне ёсць вёскі, дзе вада ў студнях атручаная. На практыцы гэта небяспечна для мясцовых жыхароў і падвышае рызыку захварэць на рак, паведамляе «Белсат».

Жыхары вёскі Адверніца, што на Магілёўшчыне, набываюць ваду ў бутэльках, каб гатаваць і купаць дзяцей. Хоць, на думку экспэрткі Цэнтра экалагічных пастаноў Наталлі Парэчынай, мясцовыя ўлады ўсялякімі спосабамі павінны забяспечыць вяскоўцаў пітной вадой.

Сітуацыя ў з атручанай вадой у краіне не змянілася нават пасля трагічных выпадкаў. Апошні з іх - смерць у вёсцы Літвінавічы на Гомельшчыне немаўляці, якое атруцілася вадой з высокім утрыманнем нітратаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках