19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны патрыярх адслужыў паніхіду аб «Нябеснай сотні»

4
Сусветны патрыярх адслужыў паніхіду аб «Нябеснай сотні»

Паніхіда аб загінлых абаронцах Майдану прайшла ў Стамбуле.

Сусветны патрыярх Варфаламей у нядзелю, 23 лютага, узначаліў памінальную службу аб тых, хто аддаў сваё жыццё падчас пратэстаў ва Украіне

Служба адбылася на грэцкай і царкоўна-славянскай мовах, паведамляе РІСУ.

У паніхідзе аб загінулых ва Украіне ўзялі ўдзел выканаўца абавязкаў генеральнага консула Украіны ў Стамбуле Андрэй Масціцкі, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Турцыі Іраклій Каплатадзэ, а таксама вернікі з Турцыі, Грэцыі, Украіны ды іншых краін.

Пасля гэтага Патрыярх запаліў свечку ў памяць аб загінулых у двары Патрыярхавай царквы Святога Георгія, прыхаджанамі якой з'яўляюцца ўкраінскія праваслаўныя вернікі, якія жывуць у Стамбуле.

Ён заявіў аб высокай адказнасці Сусветнай Царквы, якая абавязвае «нас заклікаць да міру чыноўнікаў дэмакратычнай і незалежнай нацыі». Са слоў Патрыярха, усенародна выбраныя лідары Украіны - і ўрад, і апазіцыя - павінны абавязкова абараняць годнасць чалавечага жыцця сярод сваіх грамадзян.

Фота: РІСУ

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках