19 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаў абяцае +13°C праз тыдзень

9
Рабаў абяцае +13°C праз тыдзень

Сёлетні люты і зіма агулам скончацца не па-зімоваму цёплым надвор'ем.

Як распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, пачатак гэтага тыдня будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, піша БелаПАН.

У аўторак моцныя ападкі не чакаюцца. Ноччу і раніцай месцамі магчымыя туманы і слабы галалёд. Уначы тэмпература будзе яшчэ адмоўнай, 1-6 градусаў ніжэй за нуль. Затое днём - 1-6 градусаў цяпла.

У сераду і чацвер у заходняй частцы краіны магчымыя дажджы і мокры снег. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература апусціцца да мінус 5 градусаў, на ўсходзе пры прасвятленнях да мінус 7 градусаў. Днём ва ўсёй краіне плюс 2-8 градусаў. У чацвер у паўднёва-заходніх абласцях паветра прагрэецца да 10 градусаў цяпла.

«Наступныя дні будуць характарызавацца паступовым паніжэннем атмасфернага ціску і паступленнем на тэрыторыю Беларусі больш вільготнага паветра з акваторыі Чорнага мора», - дадаў Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу магчымыя дождж і мокры снег. Месцамі сіноптыкі прагназуюць туманы, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы будзе ад -4 на ўсходзе да +3 градусаў на захадзе краіны. Днём слупок тэрмометра будзе паказваць ад плюс 2 на поўначы да плюс 12 на поўдні Беларусі.

Дзмітрый Рабаў падкрэсліў, што першыя сакавіцкія дні прынясуць з сабой цёплае і цалкам веснавое надвор'е. На выходныя ён прагназуе кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя туманы, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да 3 градусаў цяпла, днём будзе плюс 2-8, на паўднёвым захадзе - да 9-13 градусаў са знакам плюс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках