27 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» ў 80% акругаў будуць безальтэрнатыўнымі

21
«Выбары» ў 80% акругаў будуць безальтэрнатыўнымі

Кандыдаты ў «дэпутаты» байкатуюць «выбары».

Амаль 80% акругаў у Беларусі падчас выбарчай кампаніі застануцца безальтэрнатыўнымі . Альтэрнатыўныя кандыдаты не пройдуць у мясцовыя саветы. Такі прагноз дае на вынік кампаніі па «выбарах» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Акрамя таго, заўважае ён, кампаніі проста не відаць - яна больш падобная на віртуальную, перадае «Радыё Рацыя».

«Як звычайны грамадзянін, адзначыў бы характар такой нябачнасці гэтых выбараў. Я не ведаю, калі б я гэтым не займаўся, то я б напэўна не ведаў, што яны ўвогуле ёсць на свеце гэтыя «выбары». Адбудуцца «выбары» ў мясцовыя саветы, будуць абраныя мясцовыя саветы, але прадстаўнікоў альтэрнатыўных кандыдатаў там не будзе, мне так здаецца», - заявіў ён.

Як падсумоўвае кампанію ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары», працэс праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў быў закрытым. Ёсць вялікія падазрэнні, што вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты былі кіраваным уладай працэсам.

На мясцовых выбарах у сярэднім па Беларусі - толькі 1,2 кандыдата на адну акругу. Менш за ўсё жадаючых ісці ў сельсаветы, больш - у буйных гарадах.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках