7 траўня 2024, aўторак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы пабіў дарагі пазадарожнік сына Януковіча

8

Мужчына нанёс ўдары палкай па аўтамабілі.

Гэта адбылося ўчора ў Кіеве падчас агляду маёмасці былога прэзідэнта Украіны, піша «Лiга.НЕТ».

Мужчына паспеў разбіць фару эксклюзіўнага аўто да таго, як яго адцягнулі актывісты самаабароны. Людзі, якія знаходзіліся побач, выступілі супраць разбурэння маёмасці Януковіча. Актывісты сцвярджаюць, што цяпер гэта маёмасць перайшла ў рукі народа, і яе варта прадаць на аўкцыёне.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках