6 траўня 2024, панядзелак, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі: У Пуціна вар'яцкія планы ў дачыненні да Крыма

4

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі распавёў пра планы расейскага Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны.

"Дрэнная навіна ў тым, што Пуцін, вядома, будзе там нешта рабіць. Добрая навіна, што вы ўжо ведаеце, што ён будзе рабіць. Таму што ён ужо ўсё выпрабаваў у нас у Паўднёвай Асеціі і ў Абхазіі. Ён выдае пашпарты, ён захоча рабіць правакацыі, ён захоча выкарыстоўваць свой флот для таго, каб перакрыць пярэсмык, які злучае Крым з астатняй Украінай, і ўсталяваць там калідор", - кажа Міхаіл Саакашвілі ў сваім звароце.

На яго думку, расейцы спрабуюць зрабіць калідор праз Краснадар, Крым, Адэсу, Нікалаеў і праз Малдову на Прыднястроўе, перадае УНІАН.

"Гэта іх вар'яцкія планы. Яны лічаць, што не ўтрымаюць постсавецкую прастору. І ён скажа расейцам: добра, я страціў Украіну, але я павялічыў тэрыторыю Расеі", - тлумачыць палітык.

Каб перашкодзіць планам Пуціна, Саакашвілі раіць украінскім уладам "працаваць з крымскай грамадскасцю", каб развеяць расейскую прапаганду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках