6 траўня 2024, панядзелак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік хоча ў Кіеў

11
Лазавік хоча ў Кіеў

ЦВК Беларусі гатовы накіраваць ва Украіну назіральнікаў за прэзідэнцкай кампаніяй, калі паступіць адпаведнае запрашэнне.

"Так, мы гатовыя паехаць. Але нас яшчэ ніхто не запрашаў. Мы ездзім толькі тады, калі нас запрашаюць", - заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.

"На такія мерапрыемствы па сваёй ініцыятыве не ездзяць. У нас з Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны вельмі добрыя таварыскія і нават сяброўскія адносіны. Мы заўсёды запрашаем іх на выбары, яны нас запрашаюць. Таму нейкіх вялікіх перашкод для таго, каб туды паехаць, я не бачу", - адзначыў ён.

"З іншага боку - наколькі там будзе спакойна ў гэты час. Таму што мы ведаем: два беларускія аўтобуса абстралялі, акрамя гэтага быў факт, калі механік з нашага гаража на ўласным аўтамабілі таксама спрабаваў праехаць да сваякоў ва Украіну, яго спынілі, абабралі, адабралі мабільны тэлефон, грошы і завярнулі назад. Слава Богу, кажа, што хаця б не збілі, - сказаў Лазавік. - Так што, наколькі там будзе спакойная сітуацыя - гэта таксама немалаважна, ад гэтага таксама многае залежыць".

"Галоўнае ў гэтай сітуацыі, што ў нас і ЦВК Украіны былі заўсёды дзелавыя адносіны. Мы адзін аднаго ведаем. Рэгулярна сустракаемся, абменьваемся вопытам. І, вядома, тое, што сёння ўлада ва Украіне фармуецца не канстытуцыйнымі метадамі, а натоўпам, часам некіравальным, выклікае асцярогі, - сказаў ён. - Мы за тое, каб улада фармавалася шляхам выбараў. За тое, каб уплыў радыкальных сіл, якія са зброяй у руках спрабуюць навязаць сваю волю, быў зведзены да нуля".

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках