7 траўня 2024, aўторак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Расеі Сердзюкоў просіць аб амністыі

1
Экс-міністр абароны Расеі Сердзюкоў просіць аб амністыі

Былы міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў, які абвінавачваецца ў халатнасці, падаў хадайніцтва аб амністыі.

Пра гэта 25 лютага паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на ананімную крыніцу ў органах ваеннай юстыцыі.

Суразмоўца агенцтва заявіў, што па сакрэтнай дамоўленасці былы міністр павінен быў папрасіць аб амністыі адразу пасля заканчэння Алімпіяды. З кім была дасягнутая дамоўленасць, ён не ўдакладніў, піша Lenta.ru.

«Паводле дамоўленасці, на наступны дзень пасля закрыцця сочынскай Алімпіяды Сердзюкоў напісаў хадайніцтва на імя следства», - распавёў крыніца.

Амністыя абвешчаная ў РФ у сувязі з дваццацігоддзем прыняцця Канстытуцыі. Яна прадугледжвае, у прыватнасці, вызваленне ад пакарання па шэрагу артыкулаў (у тым ліку па артыкуле «халатнасць»)ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, устаноў і органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы і іншых асоб, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях альбо ў дзеяннях па абароне Айчыны і раней не адбывалі пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Ананімная крыніца агенцтва ІТАР-ТАСС, у сваю чаргу, заявіла: «Так, гэта праўда, ён папрасіў аб амністыі. Ён мае дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку - за баявыя дзеянні ў 2008 годзе».

У той жа час адвакат Сердзюкова Генрых Падва ў размове з «Інтэрфаксам» заявіў: «Ніякага хадайніцтва ён не падаваў, гэта ўсё, што я сказаў». У прэс-службе Следчага камітэта каментаваць інфармацыю адмовіліся.

Абвінавачванні ў рамках справы, узбуджанай у пачатку 2013 года, былі прад'яўленыя Сердзюкову ў снежні. Па версіі следства, міністр дапусціў будаўніцтва дарогі за бюджэтны кошт да базы адпачынку «Жытняе», якой валодаў муж яго сястры Валерый Пузікаў (у верасні ён бязвыплатна перадаў базу ва ўласнасць Мінабароны). У сярэдзіне снежня следства па справе было завершана, ў бліжэйшы час яго павінен разгледзець суд.

Сердзюкоў быў звольнены з пасады міністра восенню 2012 года. Тады ж была ўзбуджаная вялікая колькасць спраў аб парушэннях у арміі. Самай буйной з іх стала справа аб махінацыях у холдынгу «Абаронсэрвіс», сума ўрону па якім ацэньваецца ў некалькі мільярдаў рублёў. Адной з фігурантак гэтай справы стала экс-чыноўніца Мінабароны Яўгенія Васільева, якую называлі набліжанай Сердзюкова. Валерый Пузікаў таксама падвергнуўся крымінальнаму пераследу ў рамках адной са спраў, у лютым 2014 года яго аб'явілі ў вышук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках