26 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладзечанскаму ілжэмінёру прад'явілі абвінавачванне

Маладзечанскаму ілжэмінёру прад'явілі абвінавачванне

Расследаванне крымінальнай справы аб мінаванні ў верасні 2013 года школ у Маладзечна завершана, яе матэрыялы перададзеныя пракурору.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце загадзя ілжывага паведамлення пра небяспеку - выбухі, якія рыхтуюцца ў дзяржаўных установах адукацыі Маладзечна, у верасні мінулага года», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак афіцыйны прадстаўнік УСК пра Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Абвінавачванне прад'яўлена мясцоваму жыхару, крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд, удакладніла яна.

Беланог нагадала, што 5 верасня 2013 года на адрас 11 дзяржаўных устаноў адукацыі Маладзечна па пошце паступілі лісты, змест якіх уяўляў патрабаванне аб неабходнасці пераводу $10 тыс. на канкрэтную электронную скрыню, інакш выбухне бомба і загінуць дзеці.

, - паведаміла Беланог.

«На месцах здарэнняў выбуховых прылад або выбуховых рэчываў выяўлена не было. У выніку пісьменна спланаваных і своечасова праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства быў затрыманы зламыснік», - адзначыла Беланог.

«Устаноўлена, што ўраджэнец Маладзечанскага раёна, 1983 года нараджэння, каб скампраметаваць і адпомсціць свайму знаёмаму, ад імя апошняга зарэгістраваў электронную скрыню і электронны паштовы кашалёк, выкарыстоўваючы бесправадную кропку доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI)», - распавяла суразмоўца агенцтва.

Паводле яе слоў, >i<«працягваючы злачынныя дзеянні, па месцы свайго жыхарства зламыснік вырабіў 11 лістоў з вышэйпаказаным зместам аб небяспецы, дзе засведчыў і нумар электроннага кашалька, з дапамогай паштовай сувязі гэтыя лісты разаслаў на адрас навучальных устаноў».

«У выніку такіх злачынных дзеянняў прычыненая шкода ў выглядзе дэзарганізацыі нармальнай работы ўстаноў адукацыі, а таксама затрат па мабілізацыі службаў склала звыш Br 119 млн», - паведаміла Беланог.

«З улікам ацэнкі сукупнасці сабраных доказаў затрыманаму прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.340 (Загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры і іншыя цяжкія наступствы) і па ч. 2 арт.349 (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютэрнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - удакладніла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках