7 траўня 2024, aўторак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане адкрылі расейскую амбасаду

1
На Майдане адкрылі расейскую амбасаду

Расейскі Камітэт салідарнасці з Майданам абвясціў пра намер падтрымліваць самыя цесныя сувязі з народнай уладай, якая сфармавалася ва Украіне.

24 лютага Камітэт салідарнасці з Майданам, які аб'яднаў у Расеі грамадзянскіх актывістаў, неабыякавых да падзей, што адбываюцца ва Украіне, абвясціў аб адкрыцці на Майдане расейскай амбасады. Гэтую ідэю таксама падтрымалі розныя палітычныя і грамадскія арганізацыі, піша inonews.ru.

Палатка амбасады была ўсталяваная на скрыжаванні вуліц Крэшчацік і Інстытуцкая ў Кіеве, у іншых рэгіёнах Украіны плануецца адкрыць прадстаўніцтвы і консульствы.

Насуперак расейскай дзяржаўнай прапагандзе, у сталіцы Украіны няма ніякіх русафобскіх настрояў.

- Адносіны з украінскімі калегамі самыя цёплыя, многія дапамагалі нам пры адкрыцці амбасады. Настроі тут у адносінах да Расеі толькі адны - антыпуцінскія, - пракаментаваў сябра Расейскага Камітэта салідарнасці з Майданам Міхаіл Аншакоў.

Расейская амбасада на Майдане стане аказваць дапамогу расейцам, прадстаўнікам расейскіх СМІ і грамадскіх арганізацый падчас іх знаходжання на Майдане. У планах - устанавіць прамыя сувязі паміж апазіцыянерамі Украіны і Расеі, якія змагаюцца з рэжымамі крымінальнай акупацыі. Акрамя культурнага абмену і развіцця народнай дыпламатыі, расейскія грамадскія дзеячы маюць намер аказаць гуманітарную дапамогу пацярпелым падчас рэвалюцыйных падзеяў ва Украіне.

- Гэта наш асобны праект - збор дапамогі сем'ям загінулых і пацярпелым ва Украіне, - растлумачыў Анашкоў.

Палатка ўжо ўсталяваная, вырашаныя ўсе арганізацыйныя пытанні, і амбасада пачала працу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках