7 траўня 2024, aўторак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары абвінавачваюць менчукоў у чэргах на МРТ

10
Лекары абвінавачваюць менчукоў у чэргах на МРТ

Чарга на кампутарную або магнітна-рэзанансную тамаграфію (КТ і МРТ) расцягваецца на месяц-паўтара.

Галоўны пазаштатны спецыяліст Менска па прамянёвай дыягностыцы лічыць, што віной усяму - непісьменныя паводзіны пацыентаў, піша «Минский курьер».

КТ і МРТ - адны з самых сучасных метадаў дыягностыкі розных захворванняў, якія даволі часта лекары рэкамендуюць пацыентам у якасці апошняй рыскі для пастаноўкі дыягназу. Запалоханы словамі лекара, хворы абтэлефаноўвае медустановы, высвятляе, дзе і пачым, і неўзабаве разумее, што ў невядомасці яму трэба будзе знаходзіцца не дзень, не два і не тры...

- Асноўная праблема, калі размова ідзе пра КТ і МРТ, у даступнасці гэтых метадаў даследаванняў, - лічыць галоўны пазаштатны спецыяліст Менска па прамянёвай дыягностыцы, загадчык рэнтгенаўскім аддзяленнем 2-й гарадской клінічнай бальніцы Руслан Саковіч. - У медустановах, якія адносяцца да камітэта па ахове здароўя, працуюць 5 кабінетаў МРТ і 9 - КТ. Атрымліваецца 2,5 апарата на 1 мільён насельніцтва. Але ў сталіцы знаходзяцца медустановы рэспубліканскага падпарадкавання, у якіх ёсць магчымасць зрабіць гэтыя даследаванні.

- Першарадна КТ і МРТ робяць пацыентам, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары, і тым, хто належыць да паліклінік, замацаваных за пералічанымі стацыянарамі, - растлумачыў Руслан Саковіч. - Для стацыянарных планавых пацыентаў чарга складае 2-3 дня, экстранныя пацыенты накіроўваюцца па-за чаргой.

У дадзеным выпадку гаворка ішла аб бясплатнай дыягностыцы. Што тычыцца платных абследаванняў, ва ўстановах аховы здароўя сталіцы запіс на іх правядзенне складае ў сярэднім каля 1-1,5 месяца.

- Мы назіраем ажыятажны рост папулярнасці метаду сярод спецыялістаў і насельніцтва, - удакладніў Руслан Саковіч. - Лекары выкарыстоўваюць МРТ для пастаноўкі дыягназаў у кардыялогіі, рэўматалогіі, анкалогіі, абдамінальнай хірургіі, траўматалогіі. Звычайна яго выкарыстоўваюць для дыягностыкі паражэнняў нервовай сістэмы запаленчага характару (менінгіты, энцэфаліты), спіннога мозгу, хрыбетніка, склерозу, анеўрызм. У гэтых выпадках мы сутыкнуліся з праблемай: з аднаго боку, вялікая колькасць жадаючых выканаць МРТ (роўна як і КТ), з другога - у многіх пацыентаў-платнікаў... няма медыцынскіх паказанняў для іх правядзення.

- Толькі ў 5-10 адсоткаў з іх знаходзяць паталагічныя змены, - канстатаваў лекар. - Наяўнасць неабгрунтаваных накіраванняў ператварае КТ і МРТ у метад масавых абследаванняў.

Апраменьванне пацыента пры КТ на парадак вышэй, чым пры флюараграфіі. Таму КТ, як і МРТ, павінны рабіць толькі па медыцынскіх паказаннях, а не па жаданні пацыента, нават калі ён гатовы заплаціць, згодны з калегам першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках