26 красавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Замежныя актывы атачэння Януковіча трэба замарозіць

Сікорскі: Замежныя актывы атачэння Януковіча трэба замарозіць

Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў замарозіць замежныя актывы людзей з атачэння былога прэзідэнта Украіны.

"Тут гаворка ідзе пра адказнасць некаторых дзяржаў Еўрапейскага звяза, якія мы ўжо шмат тыдняў заклікаем зрабіць штосьці з маёмасцю, якая захоўваецца на заходніх рахунках", - сказаў Радаслаў Сікорскі, піша "Корреспондент".

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, Украіна павінна гарантаваць абарону правоў нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

"Украінская ўлада павінна ясна данесці да ўсіх сваіх грамадзян, якія адносяцца да розных культур, што для іх будзе месца на новай Украіне", - сказаў ён, падкрэсліўшы, што Украіна як член Рады Еўропы ўзяла на сябе адпаведныя абавязацельствы.

"Павага мовы, пэўныя правы для меншасці павінны быць гарантаваныя", - дадаў Радаслаў Сікорскі.

Нагадаем, палітычны крызіс пачаўся на Украіне ў канцы лістапада 2013 года, калі Кабмін абвясціў аб прыпыненні еўраінтэграцыі. Масавыя акцыі прайшлі па ўсёй Украіне і ў студзені выліліся ў сутыкненні з міліцыяй.

Маштабныя вулічныя беспарадкі аднавіліся 18 лютага, у выніку загінулі больш за 100 чалавек, амаль 700 пацярпелі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках