7 траўня 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самае недарэчнае ДТЗ года здзейснілі расейскія падлеткі (Відэа)

Хлопцы зачапілі сваю машыну да тралейбуса і ўляцелі на ёй у дзве іншамаркі.

Аварыя каля станцыі метро «Акадэмічная» ў Санкт-Пецярбургу смела можа прэтэндаваць на званне «Самае дурацкае ДТЗ года». Зняты ролік проста вырачаны набраць тысячы праглядаў на YouTube, піша «Комсомольская правда».

Прыпынак грамадскага транспарту каля станцыі падземкі. На ім тармозіць тралейбус. І пачынаецца самае цікавае. Два хлопца ззаду падцягваюць да тралейбуса старое аўто. Адзін цягне машыну за трос, другі - штурхае яе. Хлопцы спрытна чапляюць сваё аўто за падвеску тралейбуса.

Падобна на тое, што экстрэмалы хацелі пакатацца, але выйшла не вельмі. Тралейбус імкліва пачаў ад'язджаць ад прыпынку, а хлопцы павіслі на дзвярах машыны, так і не паспеўшы заскочыць унутр.

Больш за ўсё не пашанцавала кіроўцу таксі, чыя іншамарка стаяла ў некалькіх метрах ад прыпынку. Стаяў, нікому не перашкаджаў. І тут ззаду на поўным ходу ў яго ўлятаюць некіравальныя «жыгулі». Ад удару зачапіла яшчэ адну машыну, піша газета.

І вось жа збег абставінаў! Усё гэта шоў адбылося на вачах інспектараў ДІБДР, якія ў гэты момант праязджалі міма. Жартаўнікі тут жа і трапілі ў рукі паліцыі. Чым для іх скончыліся гонкі за тралейбусам - не вядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках