7 траўня 2024, aўторак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папяровыя праязныя ў Менску знікнуць 1 красавіка

Папяровыя праязныя ў Менску знікнуць 1 красавіка

З 1 красавіка бягучага года праязныя квіткі на грамадскі транспарт у Менску будуць прадавацца толькі на бескантактавых смарт-картках (БСК).

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 лютага паведаміла начальнік КУП "Менскі метрапалітэн" Расціслаў Юрэня, піша БелаПАН.

"Гэта будзе картка, сумешчаная з усімі відамі транспарту. Гэта значыць тыя паперкі, якія выдаюцца дадаткова да нашых квітках на метро на пластыкавых картках, сыдуць. Уся інфармацыя па квітку будзе заганяцца на чып адной радыёкарткі", - распавёў Юрэня.

Ён нагадаў, што ўсталёўка счытвальных прылад цяпер актыўна вядзецца на наземным транспарце.

Юрэня таксама паведаміў, што 1 сакавіка пачнецца ўкараненне інфакіёскаў для папаўнення БСК. "Сёння ў тэставым рэжыме запускаем адзін інфакіёск на станцыі "Плошча Леніна". Можна будзе, прыклаўшы банкаўскую картку і БСК, папоўніць яе сродкамі на колькасць паездак або на пэўны тэрмін", - распавёў ён.

Акрамя таго, з 1 красавіка картку БСК можна будзе не здаваць, а папаўняць у пунктах продажу. З гэтай даты таксама выводзяцца з абарачэння карткі з магнітнай стужкай.

Яшчэ адна навіна, якая ўкараняецца ў сістэму аплаты праезду ў метро, - SMS-квіток. Дадзеную сістэму з 6 лютага ўкараняе мабільны аператар life:). Штодня гэтым відам аплаты скарыстаюцца 500 чалавек. Зараз вядуцца перамовы з іншымі мабільнымі аператарамі па развіцці гэтай сістэмы.

Тым не менш сёння 58% пасажыраў метро купляе аднаразовыя жэтоны.

Што тычыцца кошту праезду, то, па разліках спецыялістаў, да канца гэтага года разліковы тарыф, які дазваляе працаваць без бюджэтных датацый, для метро складзе каля 5.000 рублёў. Для параўнання: за 2013 год гэты тарыф складаў 4.600 рублёў. "Які будзе кошт праезду, мы гэта не ўстанаўліваем, толькі прапануем. Гэта будзе залежаць ад Мінэканомікі і гарадскога кіраўніцтва", - сказаў Юрэня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках