6 траўня 2024, панядзелак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік адміністрацыі Януковіча падаў у адстаўку

Кіраўнік адміністрацыі Януковіча падаў у адстаўку

Андрэй Клюеў сустракаўся з Віктарам Януковічам у Крыму і падаў заяву аб адстаўцы з пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта ён паведаміў УНІАН.

Андрэй Клюеў пацвердзіў, што добраахвотна напісаў заяву аб адстаўцы і сустрэўся з Віктарам Януковічам у Крыму выключна для таго, каб асабіста перадаць сваю заяву. Таксама ён заявіў, што быў фактычна адхілены ад прыняцця любых рашэнняў па ўрэгуляванні канфлікту і не ведаў пра тое, што рыхтуецца сілавы сцэнар. Клюеў упэўнены, што следства разбярэцца з усімі абставінамі трагедыі, якая адбылася, а вінаватыя будуць пакараныя.

Таксама, як сцвярджаюць крыніцы, на зваротным шляху ў Кіеў на экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта быў здзейснены напад, а сам ён атрымаў сур'ёзнае раненне. Па звестках выдання, аўтамабіль Клюева адабралі невядомыя. Аднак сам ён гэтую інфармацыю каментаваць пакуль адмовіўся.

Нагадаем, палітычны крызіс пачаўся на Украіне ў канцы лістапада 2013 года, калі Кабмін абвясціў аб прыпыненні еўраінтэграцыі. Масавыя акцыі прайшлі па ўсёй Украіне і ў студзені выліліся ў сутыкненні з міліцыяй.

Маштабныя вулічныя беспарадкі аднавіліся 18 лютага, у выніку загінулі больш за 100 чалавек, амаль 700 пацярпелі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках