6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Расея можа разгледзець пытанне аб далучэнні Крыма

3
Дэпутат Дзярждумы: Расея можа разгледзець пытанне аб далучэнні Крыма

Гэта магчыма альбо пасля звароту парламента Крыма, альбо пасля правядзення мясцовага рэферэндуму.

Пра такую магчымасць заявіў старшыня камітэта Дзярждумы Расеі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі (ЛДПР) ў Сімферопалі, перадае BBC.

"Што тычыцца нашага погляду на сітуацыю ва Украіне ў цэлым - мы жадаем захаваць цэласнасць Украіны", - адзначыў ён, але дадаў, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі ва Украіне і пры наяўнасці адпаведнага звароту крымскага парламента або рашэння мясцовага рэферэндуму, Дума хутка разгледзіць пытанне аб далучэнні Крыма.

"Мы гэту сітуацыю будзем вывучаць і вывучаць, напэўна, досыць хутка... Напэўна, мы зможам знайсці здаровы сэнс і практычныя крокі па яе рэалізацыі", - заявіў палітык, які прыбыў у крымскую сталіцу ў панядзелак увечары.

У панядзелак старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка запэўніла, што Расея не ставіць пад сумнеў тое, што Крым - украінская тэрыторыя, але разумее настроі часткі насельніцтва паўвострава, якая хоча далучэння Крыма да Расеі. Палітык адзначыла, што афіцыйная Масква не падбухторвае да такіх заклікаў.

У шэрагу СМІ, таксама са спасылкай на Леаніда Слуцкага, з'явілася інфармацыя аб тым, што Расея рыхтуецца да рэалізацыі праекта па паскоранай выдачы пашпартоў РФ крымчанам. Але расейскі дэпутат абверг гэтыя паведамленні.

"Крымскія калегі выдалі жаданае за сапраўднае. Гэта пытанне занадта тонкай матэрыі, якое патрабуе як асаблівай прапрацоўкі, так і спецыяльнага рашэння кіраўніцтва краіны", - заявіў ён.

Пры гэтым лідар ЛДПР, дэпутат Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што будзе патрабаваць спрошчанай працэдуры выдачы расейскіх пашпартоў для ўсіх грамадзян Украіны, якія жадаюць гэтага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках