7 траўня 2024, aўторак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild пра таемную каханую Януковіча

4
Bild пра таемную каханую Януковіча

Экс-прэзідэнт Украіны жыў у рэзідэнцыі Межыгор'е не адзін.

Пра гэта піша нямецкае выданне Bild са спасылкай на ўкраінскую газету Kyiv Post.

Па дадзеных выдання, разам з Віктарам Януковічам у яго раскошнай віле, толькі ўнутранае аздабленне якой абышлася у 9,4 млн даляраў, жыла яго каханая Любоў Паляжай. 39-гадовая ўраджэнка ўсходнеўкраінскага горада Енакіева, па ўсёй верагоднасці, з'яўляецца сястрой асабістага кухара Януковіча. Паляжай, гаворыцца далей, трымае салон прыгажосці Crystal Spa у самым цэнтры Кіева і кіруе дабрачыннай арганізацыяй. Акрамя яе, у прэзідэнцкай рэзідэнцыі жыла яе 12-гадовая дачка ад першага шлюбу. Дачка Паляжай вучылася ў дарагой прыватнай школе ў Кіеве. На фотаздымках, размешчаных у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», Паляжай паўстае ў вобразе аматаркі сабак. Для яе гадаванцаў у рэзідэнцыі мелася адмысловая сабачая будка класа люкс, перадае Inopressa.ru.

Прэзідэнт, падкрэслівае Bild, заўсёды педантычна сачыў за тым, каб яго каханая не трапляла ў поле зроку грамадскасці, бо афіцыйна кіраўнік дзяржавы з 1972 года знаходзіўся ў шлюбе з Людмілай Аляксандравай. Законная жонка прэзідэнта, у сваю чаргу, ніколі не была першай лэдзі дзяржавы. Яна, як гаворыцца ў артыкуле, практычна не з'яўлялася на публіцы і не цікавілася палітыкай. Аляксандрава, якая пражывае ў Данецку, лічыцца вельмі рэлігійнай жанчынай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках