6 траўня 2024, панядзелак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко ідзе ў прэзідэнты Украіны

1
Клічко ідзе ў прэзідэнты Украіны

Віталь Клічко пацвярджае свой намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны на выбарах, якія павінны адбыцца 25 траўня.

"Я буду балатавацца на пасаду прэзідэнта. Я ўпэўнены, што ў краіне трэба мяняць прынцыпы працы ўлады, і мы павінны дамагчыся справядлівасці", - прыводзіць словы палітыка сайт партыі УДАР.

Вярхоўная Рада 22 лютага прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад пасады прэзідэнта Украіны і прызначыла на 25 траўня прэзідэнцкія выбары. Да гэтага часу выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы Рада абвясціла спікера Аляксандра Турчынава. Выбарчая кампанія стартавала 25 лютага.

Раней Клічко ўжо заяўляў, што мае намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Украіны. Пра свой намер удзельнічаць у выбарах таксама заявілі кіраўнік Харкаўскай абладміністрацыі Міхаіл Добкін і былы прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая выйшла на волю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках