7 траўня 2024, aўторак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 ідэй на мільярд даляраў

4

Крыніц натхнення для бізнесменаў шмат, але не часта ім у галаву прыходзіць ідэя на мільён ці мільярд.

Bigpicture распавядае пра самыя разнастайныя бізнес-ідэі, якія прынеслі сваім стваральнікам проста процьму грошай.

1 месца - Мішэль Ферэроі сям'я. 10 млрд. даляраў

Задума: выраб шакаладнага алею для бутэрбродаў і тостаў на сняданак, уключыць шакалад у штодзённае меню.

2 месца - Брэд Х'юз. 5,3 млрд. даляраў

Задума: для зручнасці ўсіх жадаючых усталяваць уздоўж аўтастрад аўтаматычныя камеры захоўвання.

3 месца - Ральф Ларэн. 5 млрд. даляраў

Задума: наклеіць на звычайную кашулю-пола яркі ярлык з выявай каня. Назваць кошт 50 даляраў і ў далейшым падлічваць свой прыбытак.

4 месца - Джэф Бізас. 4,4 млрд. даляраў

Задума: вызваліць пакупнікоў кніг ад доўгіх паходаў па кніжных крамах у пошуку патрэбнай ім літаратуры, прадаваць кнігі праз інтэрнэт. Як вынік - стварэнне кампаніі Amazon.com.

5 месца - Тай Уорнэр. 4,5 млрд. даляраў

Задума: выпуск для продажу абмежаваных партый мілых плюшавых мядзведзяў з цёплымі, кранальнымі імёнамі. Гэтыя цацкі пасля продажу адразу становяцца калекцыйнымі экземплярамі.

6 месца - Калеа Ювідыха, Тайланд. Дзітрых Матэшыц, Аўстрыя. 3,1 млрд, 3 млрд даляраў (адпаведна)

Задума: прадаваць спартсменам і аматарам начных вечарынак энергетычны напой на аснове цукру і кафеіну, які багаты вітамінам В.

7 месца - Марыё Марэці Палігата. Італія. 3 млрд. даляраў

Задума: вытворчасць абутку, які прызначаны для людзей, якія пакутуюць ад паху поту на нагах. Спецыяльныя вусцілкі з маленькімі дзірачкамі ў падэшве дапамагаюць пазбегнуць непрыемнага паху.

8 месца - Джэймс Дайсан. Велікабрытанія. 1,6 млрд. даляраў

Задума: стварэнне магутнага пыласоса, які здольны ўсмоктваць пыл з хуткасцю ад 320 км/г і вышэй. Такая хуткасць дазваляе шчыльна пакаваць пыл і робіць немагчымым яго выкід вонкі.

9 месца - Ханс і Поль Райгелі, ФРГ. 1,5 млрд. даляраў (у кожнага)

Задума: продаж салодкіх жавальных цукерак разнастайных формаў.

10 месца - Говард Шульц, 1,1 млрд. даляраў

Задума: кожны кут дома ў Амерыцы павінен мець сваю кававую крамку. Так была створаная кававая імперыя Starbucks.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках