6 траўня 2024, панядзелак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майдан склікае Народнае веча 2 сакавіка

1
Майдан склікае Народнае веча 2 сакавіка

2 сакавіка 2014 года, у нядзелю, на Майдане аб'яўляецца Усеўкраінскае Народнае веча.

Пра гэта піша ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» суполка Еўрамайдан.

«Заслухалі першую справаздачу па выніках працы новых уладаў перад Народам Украіны. Запрашаем усіх прыйсці ў 12:00 на Еўрамайдан. І хай толькі Турчынаў, Яцанюк, Цягнібок, Клічко і Авакаў паспрабуюць не прыйсці», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны працягнула працу з рашэння аб фармаванні кааліцыі і ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках