7 траўня 2024, aўторак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Сітуацыя ў Севастопалі вельмі складаная

9
Яцанюк: Сітуацыя ў Севастопалі вельмі складаная

Лідар партыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк заклікаў краіны-удзельніцы Будапешцкага мемарандума памятаць пра гарантыі цэласнасці Украіны.

«Звяртаемся да ўсіх краін-удзельніц Будапешцкага мемарандума, у тым ліку да Расеі, памятаць пра гарантыі тэрытарыяльнай бяспекі, якія былі прадастаўленыя краіне», - падкрэсліў Яцанюк, адказваючы на пытанні журналістаў аб сітуацыі ў Севастопалі.

Ён дадаў, што ва Украіне не патрываюць спробаў сепаратызму і ціску на Украіну, піша «Корреспондент».

Лідар «Батькивщины» падкрэсліў, што сітуацыя ў Севастопалі «вельмі складаная». «Мы звяртаемся да нашых расейскіх партнёраў усведамляць сваю адказнасць», - рэзюмаваў палітык.

Раней лідэр ВА «Свабода» Алег Цягнібок заявіў, што 23 лютага трыма рэйсамі Іл-76 з Маскоўскай вобласці ў Анапу быў перакінуты асабісты склад 45-га падраздзялення спецназа ПДВ і чатырма рэйсамі з Пскова ў Анапу - іншыя спецпадраздзяленні.

Нагадаем, 23 траўня 1992 года ў Лісабоне Украіна, Беларусь, Казахстан, ЗША і Расея падпісалі пратакол, па якім Кіеў, Менск і Алма-Ата абавязаліся свае, якія дасталіся ў спадчыну ад СССР, стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі ўтылізаваць або вывезці ў РФ. Са свайго боку, Украіна адмовілася ад трэцяга па моцы ядзернага арсенала ў свеце: ядзерныя сілы, дыслакаваныя на тэрыторыі краіны, пераўзыходзілі сілы Францыі, Брытаніі, Кітая. Узамен Вашынгтон і Масква гарантавалі незалежнасць і цэласнасць Украіны. У снежні 1994 года Украіна, ЗША, Велікабрытанія і РФ падпісалі мемарандум аб гарантыях бяспекі Кіеву, якім абавязаліся ўстрымацца ад прымянення сілы супраць Украіны і эканамічнага прымусу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках